ХАЛАДЗІ́ЛАЎ Алег Віктаравіч (н. 27.5.1951, г. Іжэўск, Удмурція),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (2000). Скончыў Уральскі політэхн. ін-т (1974). З 1974 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1997 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це транспарту (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы і фізіцы кантакту цвёрдых цел, матэрыялазнаўстве, тэхн. дыягностыцы вузлоў трэння машын. Распрацаваў фіз. метады і сродкі дыягностыкі стану трыбатэхн. сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола 1982.
Тв.:
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Русско-белорусско-английский словарь в области трения, изнашивания и смазки. Гомель. 1996 (разам з Т.П.Піліповіч, М.І.Петракаўцом);
Физика отказов механических систем. Мн., 1999 (разам з У.Э.Завістоўскім, П.М.Багдановічам).
т. 16, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)