ХАЛ (Hull) Кордэл (2.10.1871, Овертан-Каўнты, штат Тэнесі, ЗША — 23.7.1955),

палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Камберлендскі ун-т (1891). Ў 1892 выбраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1907—21 і 1923—31 кангрэсмен ЗША, у 1931—33 сенатар, у 1933—44 дзярж. сакратар у адміністрацыі Ф.Рузвельта. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформ урада Т.В.Вільсана, падтрымліваў Лігу Нацый. Праводзіў палітыку добрасуседства і зніжэння гандл. бар’ераў. На Панаамерыканскіх канферэнцыях (1933, 1938) прапагандаваў палітыку неўмяшання ва ўнутр. справы лац.-амер. краін. У 2-ю сусв. вайну выступаў у падтрымку антыгітлераўскай кааліцыі, супраць яп. экспансійнай палітыкі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы стварэння ААН. Нобелеўская прэмія міру 1945.

т. 16, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)