паталагічны канал (адтуліна), які злучае ачаг захворвання (гнайнік, пухліну) з паверхняй або з якой-н. поласцю цела. Высланы эпітэліяльнай або грануляцыйнай тканкай.
Адрозніваюць вонкавы С. (адкрываецца на паверхні цела) і ўнутраны (злучае полыя органы). Бывае прыроджаны — ад заган унутрывантробнага развіцця (напр., пупковы), часцей у выніку разбурэння тканак і органаў пры траўме, паталаг. працэсах (набыты). З лек. ці эксперым. мэтамі робяць штучныя С., напр., для назірання за функцыянаваннем органаў.
курганны могільнік дрыгавічоў 11—12 ст. каля в. Свішчова Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Захавалася 20 насыпаў выш. 0,2—1,6 м, дыям. 4—8 м, іх аснова абкладзена камянямі. Даследаваны 23 курганы. У некат. насыпах шчыльная вымастка з камянёў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Пахаванні пераважна адзіночныя, ёсць парныя. Знойдзены ганчарныя гаршкі, метал. часткі драўлянага посуду, нажы, падкова, цуглі, прасліца з ружовага сланцу, тачыльныя брускі, метал. пярсцёнкі, спражкі, шкляныя залачоныя пацеркі і бронзавыя, упрыгожаныя зерню (дрыгавіцкага тыпу), скроневыя кольцы з такіх пацерак, паўтараабаротныя і з S-падобным завітком і інш.
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай механікі. Акад.Рас.АН (1976, чл.-кар. 1966). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1982). Скончыў Маскоўскі дырыжаблебуд. ін-т (1935). З 1935 у КБ дырыжаблебудаўніцтва. У 1940—54 і з 1967 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (з 1967 нач.).
У 1954—67 нач.Цэнтр. ін-та авіяц. маторабудавання. Навук. працы па аэрадынаміцы самалётаў і рухальных установак. Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952, 1968.
птушкі сям. качыных атр. гусепадобных. 2 віды: С. (A. penelope), С. амерыканская (A. americana). Пашыраны пераважна на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жывуць на зарослых вадаёмах. На Беларусі 1 від — С. penelope, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела да 55 см, маса да 1 кг. Галава ў самца С. іржава-карычневая з залаціста-жоўтым ілбом і цемем, астатняе апярэнне шэрае і белае. Самка карычнявата-бурая з чорнымі стракацінамі і белым брухам. Адкладваюць 7—10 яец. Пераважна расліннаедныя. Аб’екты палявання.