Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

дзевяцьсо́т ліч. néunhúndert

дзед м.

1. Gróßvater m -s, -väter;

2. мн. (продкі):

на́шы дзяды́ unsere Gróßväter, unsere Vórfahren, unsere Áhnen;

3. (стары чалавек) Álte (sub) m -n, -n;

◊

Дзед Маро́з (Gróß)väterchen Frost;

Каля́дны Дзед Wéihnachtsmann m -(e)s, -männer;

дзед ба́бе па сакрэ́ту, а яна́ ўсяму́ све́ту was drei wíssen, erfáhren bald dréißig

дзе́даў dem Gróßvater gehörend

дзе́даўскі, дзядо́ўскі

1. (які належыць дзеду) gróßväterlich; Gróßvater-;

2. (старадаўні) áltväterlich; (längst) überhólt (састарэлы)

дзе́дзіч м., дзе́дзіц м. гіст. Érbe des Gútes vom Gróßvater

дзе́дка м.

1. памянш. Gróßvater m -s, -väter; Gróßpapa m -s, -; Ópa m -s, -s;

2. (пры звароце да старога) Väterchen n -s, -

дзеепрыме́тнік м. грам. Partizíp n -s, -i¦en; Partizípium n -s, -pi¦en і -pia

дзеепрыме́тны грам. partizipiál

дзеепрысло́ўе н. грам. Gerúndium n -s, -di¦en [-diən], Adverbiálpartizip [-vɛr-] n -s, -i¦en

дзе́жка ж. спец. Trog m -(e)s, Tröge; Bácktrog m (для цеста)