Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

прастаку́тнік м. матэм. гл. прамавугольнік

прастамо́ўе н. vulgäre [vʊl-] Úmgangssprache

прастарне́й прысл. (выш. ст. ад прасторна) geräumiger; разм. wéiter

прастарне́ць разм. geräumiger wérden

прастарэ́ка м., ж. разм. Schwätzer m -s, -; Schwätzerin f -, -nen (пра жанчыну); Póssenreißer m -s, -, Wítzbold -(e)s, -e; Spáßvogel m -s, -vögel, Spáßmacher m -s, -; lústiger Kauz

прастата́

1. Éinfachheit f -; Schlíchtheit f -; Beschéidenheit f - (сціпласць);

2. (натуральнасць) Natürlichkeit f -;

3. (прастадушнасць) Tréuherzigkeit f -; Éinfalt f -; Simplizität f - (наіўнасць)

прастая́ць, прасто́йваць

1. (éine Zeit lang) stehen* vi (s, h); stehen bléiben*;

2. вайск. (éine Zeit lang) liegen* vi (h, s), stehen* (s, h);

3. (не працаваць) stíllstehen* аддз. vi (s)

прасто́й м. (у рабоце) Stíllstand m -(e)s; Wártezeit f -, -en Líegezeit f -, Háltezeit f -, Stándzeit f -, Stéhzeit f - (судна, вагонаў і г. д.); Betríebsstilllegung f - (на заводзе і г. д.);

пла́та за прасто́й Wártegeld n -(e)s; Líegegeld n -(e)s (судна ў гавані)

прасто́л м. кніжн. Thron m -(e)s, -e;

узысці́ на прасто́л den Thron bestéigen*;

скі́нуць з прасто́ла (vom Thron) stürzen, ábsetzen;

адрачы́ся ад прасто́ла auf den Thron verzíchten; ábdanken vi

прасто́р м.

1. (wéiter) Ráum m -(e)s, Räume; Wéite f -;

2. (свабода) Fréiheit f -, Úngebundenheit f -;

даць прасто́р fréien Lauf lássen* (чаму-н. D), únbegrenzten Spíelraum eröffnen (чаму-н. D);

вы́йсці на прасто́р fréie Bahn bekómmen*