Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

пражы́тачны, пражытко́вы zum Lében nótwendig; Existénz-;

пражы́тачны мі́німум эк. Existénzminimum n -s, -ma

пражы́цца разм. sein Geld verpúlvern [vertún*, verprássen]

пражыццё н. гл. пражытак

пра́жыць кул. rösten vt

пражы́ць гл. пражываць

пражэ́ктар м. тэх. Schéinwerfer m -s, -;

сцэні́чны пражэ́ктар тэатр. Bühnenscheinwerfer m

пражэкцёр м. Projéktmacher m -s, -, Plänemacher m -s, -, Pläneschmied m -(e)s, -e, Phantást [Fantást] m -en, -en

пражэкцёрства н. Projéktmacherei f -, Pläneschmieden n -s

пражэ́рлівы gefräßig

праз прыназ.

1. (скрозь) durch (A);

ісці праз лес durch den Wald géhen*;

праз акно́ durch das Fénster;

праз шчыліну durch die Rítze;

гаварыць праз зу́бы vor sich hin múrmeln;

праз слёзы únter Tränen;

2. (у дачыненні да часу) nach (D), in (у будучыні);

праз дзве гадзі́ны пасля́ яды́ zwei Stúnden nach dem Éssen;

праз дзве гадзі́ны in zwei Stúnden (у будучым);

3. (пры дапамозе) durch (A), mit Hílfe;

праз перакла́дчыка mit Hílfe éines Dólmetschers;

я даве́даўся пра гэ́та праз майго́ сябра ich habe es durch méinen Freund erfáhren;

4. (з прычыны) wégen (G); von (D); durch (A); infólge (G);

праз драбязу́ wégen éiner Níchtigkeit;

праз шум нічо́га не чува́ць vor Lärm ist nichts zu hören;

праз тваю хваро́бу infólge déiner Kránkheit;

5. (зверху чаго-н.) über (A);