Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

я́звенік м. разм. (хворы) Mágengeschwürkranke (sub) m -n, -n

язда́ ж.

1. Fáhren n -s;

язда́ вярхо́м [верхава́я язда́] Réiten n -s;

за дзве гадзі́ны язды́ ад … zwei Stúnden Fahrt von …;

2. (па чыгунцы і г. д.) Réisen n -s

яздо́к м.

1. (вершнік) Réiter m -s, -;

2. Fáhrende (sub) m -n, -n

язмі́н м. бат. Jasmín m -s, -e

язы́к м.

1. Zúnge f -, -n;

2. (звана) Klöppel m -s, -;

3. (палонны) Gefángene (sub) m -n, -n;

узя́ць языка́ éinen Gefángenen néhmen* [machen];

◊

злы язы́к éine böse Zúnge, éine spítze Zúnge;

у яго́ до́бра падве́шаны язы́к er ist flink mit der Zúnge, er ist rédegewandt;

трыма́ць язы́к за зуба́мі die Zúnge im Zaum hálten*; den Schnábel hálten* (разм.);

прыкусі́ць язы́к sich (D) auf die Zúnge béißen*;

хто цябе́ за язы́к цягну́ў? разм. kannst du déine Zúnge nicht zügeln?;

гэ́тае сло́ва кру́ціцца ў мяне́ на языку́ dieses Wort liegt [schwebt] mir auf der Zúnge;

◊

у яго́ што ў галаве́, то́е і на языку́ er hat [trägt] das Herz auf der Zúnge;

языко́м мянціць спі́на не балі́ць ≅ lass doch die Ménschen réden – sie réden über jéden;

языко́м Ві́льні дапыта́еш ≅ mit Frágen kommt man durch die Welt

языка́ты gesprächig, rédselig

язычко́вы

1. анат., фан. Zäpfchen-;

2. муз.:

язычко́вы інструме́нт Zúngeninstrument n -(e)s, -e

язы́чнік м. Héide m -n, -n

язы́чніцкі héidnisch, Héiden-

язы́чніцтва н. Héidentum n -s