Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

раскла́д м.

1. (дзеянне) Vertéilung f -, -en;

2. (парадак, распарадак чаго-н.) Plan m -(e)s, Pläne;

раскла́д уро́каў Stúndenplan m;

раскла́д (ру́ху) цягніко́ў Fáhrplan m;

шта́тны раскла́д Stéllenplan m;

зго́дна з раскла́дам fáhrplanmäßig (пра транспарт);

як па раскла́дзе жарт. das klappt ja nach Fáhrplan

расклада́льны матэм. zerlégbar

расклада́нка ж. Kláppbett n -(e)s, -en

расклада́цца​I гл. раскласціся I

расклада́ць​II гл. раскласці II

раскла́дка ж. Vertéilung f -, -en, Úmlage f -n;

рабі́ць раскла́дку vertéilen vt, éinteilen vt

раскладны́ Klapp-; zusámmenlegbar

раскладу́шка ж. разм. гл. раскладанка

раскла́няцца sich verbéugen, éine Verbéugung máchen, sich vernéigen; einánder begrüßen; voneinánder Ábschied néhmen*, sich verábschieden (развітацца)

раскла́сці​I

1. (размясціць па розных месцах) áuslegen vt; áusbreiten vt;

2. (размеркаваць паміж кім-н, чым-н.) áusteilen vt; vertéilen vt;

3. (вогнішча) ein (Láger)feuer (án)machen