Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

паляво́дства н. с.-г. Féldbau m -(e)s, Féldwirtschaft f -; Féldbaukunde f - (навука аб паляводстве)

паляво́дчы с.-г. Féldbau-;

паляво́дчая брыга́да Féldbaubrigade f -, -n

паляга́ць (у чым-н. in D) bestéhen vi;

яго́ віна́ паляга́е ў тым, што… séine Schuld bestéht darín, dass…

палягчэ́ць léichter wérden;

рукза́к палягчэ́ў der Rúcksack wúrde léichter;

у мяне́ палягчэ́ла на сэ́рцы es wúrde mir léichter ums Herz [zu Múte]

паляндві́ца ж. кул. Filet [-´le:] n -s, -s, Lénde f -, -n

паля́пванне н. Klópfen n -s, -

паля́пваць von Zeit zu Zeit leicht klópfen

паляпша́цца sich (ver)béssern, bésser wérden;

стано́вішча пале́пшылася die Láge hat sich gebéssert; die Láge síeht bésser aus

паляпша́ць гл. палепшыць

паляпшэ́нне н. Verbésserung f -, -en; Áufbesserung f - (становішча і г. д.)