Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

зае́сці

1. (закусіць чым-н.) náchessen* vt;

зае́сці кава́лкам цу́кру ein Stück Zúcker náchessen*;

2. (каго-н.) ábzehren vt; zéhren vt;

яго́ зае́ла туга́ die Séhnsucht zehrt an ihm;

3. тэх. éinklemmen vt; sich verklémmen, hängen* vi, stécken bléiben* vi (s) (засесці, завязнуць); sich féstfressen* аддз.;

по́ршань зае́ла der Kólben hat sich féstgefressen;

замо́к зае́ла das Schloss geht nicht auf

зае́хаць

1. (унутр чаго-н.) (her)éinfahren* vi (s); hinéinfahren* vi (s);

2. (папасці куды-н.) (hín)geráten* vi (s);

куды́ я зае́хаў [папа́ў]? wo bin ich híngeraten?;

3. (наведаць каго-н.) besúchen vt, áufsuchen vt;

4. (спыніцца дзе-н.) éinkehren vi (s); ábsteigen* vi (s) (да каго-н. bei D, куды-н. in D);

5. (па каго-н., па што-н.) ábholen vt;

я зае́ду па цябе́ ich hole dich ab

зажада́цца безас. разм.:

мне ра́птам зажада́лася… ich bekám plötzlich [auf éimal] das Verlángen…

зажму́рыцца, зажму́рыць die Áugen zusámmenkneifen*

зажуры́цца tráurig wérden

за́жыва прысл. bei lebéndigem Léibe, lebéndig

зажыва́ць мед. héilen vt; vi

зажы́нкі мн.

1. (пачатак жніва) Begínn der Érnte;

2. (святкаванне пачатку жніва) Féier zu Begínn der Érnte

зажы́цца разм.

1. in éinem Órt lánge verwéilen [lében bléiben* vi (s)]

2. (разбагацець) reich wérden

зажы́ць гл. зажываць