Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

завіру́ха ж. гл. завея

завіру́шны гл. завeйны;

завіру́шная зіма́ ein Wínter mit víelen Schnéestürmen, ein stürmischer Wínter

завіры́ць ánfangen* zu wírbeln

заві́снуць hängen bléiben*

завіта́ць разм. besúchen vt vorbéischauen vi, vorbéikommen* vi (s) (да каго-н. bei D), éinen Ábstecher máchen (да каго-н. zu D);

я завіта́ю да цябе́ ich komme bei dir vorbéi

завіто́к м.

1. Lócke f -, -n, Lóckenringel m -s, -;

2. (почырку) Schnörkel m -s, -;

3. (у калонаў) Schnécke f -, -n, Spirále f -, -n;

4. (у паўзучых раслін) Ránke f -, -n

заві́ўка ж.

1. (дзеянне) Wéllen n -s; Ondulíerung f -, -en;

2. (прычоска):

хало́дная заві́ўка Wásserwelle f -, -n;

гара́чая заві́ўка Héißwelle f;

хімі́чная заві́ўка Káltwelle f;

шасціме́сячная заві́ўка Dáuerwelle f;

зрабі́ць сабе́ заві́ўку sich ondulíeren (lássen* – у цырульніка)

завіха́нне н. разм. Éile f -, Hétze f -; Hetzeréi f -, Hast f -

завіха́цца разм. (рупна працаваць) sich éifrig bemühen; éifrig [fléißig] sein

завіхрэ́нне н. фіз. Wírbel m -s, -, Wírbelung f -, -en