яравізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад яравізаваць.
яравізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) яравізаваным.
2. толькі незак. Зал. да яравізаваць.
яравізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Падвергнуць (падвяргаць) яравізацыі. Яравізаваць насенне.
яравіза́тар, ‑а, м.
Спецыяліст па яравізацыі.
яравіза́цыя, ‑і, ж.
1. Першая стадыя развіцця раслін, якая праходзіць пры нізкіх тэмпературах.
2. Перадпасяўная апрацоўка насення з мэтай паскарэння развіцця раслін і павышэння іх ураджайнасці (служыць таксама сродкам ператварэння азімай культуры ў яравую). Яравізацыя насення. □ Дзяўчына расказвала, як яны праводзілі яравізацыю, садзілі адборныя клубні. Стаховіч.
яравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Вясенні, які праводзіцца вясной (пра палявыя работы). Правая сяўба.
2. Які высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года; аднагадовы (пра сельскагаспадарчыя культуры). / у знач. наз. яраво́е, ‑ога, н. І азіміна, і яравое раслі на вачах. Мележ.
3. Прызначаны для пасеву аднагадовых культур, засеяны такімі культурамі. Дарога вяла праз яравы палетак. Чарнышэвіч. За яравымі палеткамі пачыналіся лясы. Гартны.
яра́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
Пераноснае жыллё некаторых народаў Поўначы, якое складаецца з драўлянага круглага каркаса з дахам канічнай формы, пакрытага шкурамі аленяў. На Чукотцы, дзе цяпер ярангі Засыпае снегам, праз гадоў Гэтак трыццаць-сорак добрым ранкам Зацвіце ўся тундра ад садоў. Панчанка. Дым клубіцца над ярангай. Звонак.
[Чукоцкае.]
яра́ра, ‑ы, ж.
Вельмі ядавітая паўночнаамерыканская змяя.
я́расны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Разлютаваны, які знаходзіцца ў стане моцнага гневу. Як пчолы з разбітага вулля Бароняцца ярасным роем, Так помсцяць за кроў, за разгулле Фашысцкім бандытам героі. Колас. // Які выражае гнеў, азлабленне. Яўген нахіліўся, згорбіўся, і шыя ў яго зрабілася барвовай, а ў чорных вачах запалаў ярасны бляск. Савіцкі. / у перан. ужыв. Пажылыя мужчыны, Угінаючы дол, Носяць палкія міны, Грузяць ярасны тол. Глебка.
2. Вельмі моцны, празмерны ў сваім праяўленні. Ішлі мы ў бой і яраснымі ўдарамі Крышылі інтэрвенцкія палкі. Гаўрусёў. Цераз Лявона бегалі сюды і туды людзі, ён чуў лаянку, удары, ярасныя выкрыкі і звон выбітых шыбаў. Дамашэвіч.
я́расць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць яраснага (у 2 знач.); разлютаванасць, раз’юшанасць, злоснасць. Ёсць радасць у ярасці бою. Жылка. Дзікая забава фашысцкіх бандытаў прывяла Палазка ў ярасць. Колас. У халодных ксяндзоўскіх вачах была не злосць, а звярыная ярасць. Чарнышэвіч.