яса́к, ‑у, м.
1. Падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа і Сібіры.
2. Уст. Умоўны знак, сігнал.
[Ад цюрк. jasaq — падатак, даніна.]
ясака́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя. Ля вокан шумяць ясакары. Калачынскі. / ‑у, у знач. зб. Зараснікі ясакару. Лес з ясакару.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясакару.
я́сачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑чак; ж.
Абл. Ласкавы зварот да каго‑н. Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. Зарыцкі. — Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? Грахоўскі.
яса́чны, ‑ая, ‑ае.
Гіст.
1. Які мае адносіны да ясаку, з’яўляецца ясаком. Ясачны збор.
2. Які плаціць ясак, звязаны з выплатай ясаку. Ясачныя людзі.
я́сельнічы, ‑ага, м.
Гіст. Прыдворны чын у рускай дзяржаве 15–17 стст. // Асоба, якая ўзначальвала Канюшневы прыказ з пачатку 17 ст., а таксама загадвала царскім псовым паляваннем. Загад ясельнічага.
я́сельны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ясляў (у 1 знач.). Ясельная агароджа.
2. Які мае адносіны да ясляў (у 2 знач.). Ясельная група. Ясельны ўзрост.
3. Які наведвае або можа наведваць дзіцячыя яслі. Ясельныя дзеці.
я́сеневы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ясянёвы. Простая рэч — лыжы, звычайныя бярозавыя ці ясеневыя лыжы, лёгкія і такія неабходныя ў паўночных снягах. Шамякін.
я́сень, ‑я і ‑ю, м.
1. ‑я. Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цвёрдай драўнінай, якая выкарыстоўваецца ў мэблевай прамысловасці. Ля самага лесу маю ўвагу прыцягнулі тры высозныя ясені. Ігнаценка. Купчастыя ліпы і ясені Шалаш па-над студняй сплялі. Астрэйка. / ‑ю; у знач. зб. Пасадка ясеню.
2. ‑ю; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясеню.
я́сік, ‑а, м.
Абл. Маленькая падушка. У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланым квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькай наверсе — ясікам. Пальчэўскі. Тата бухае.. [сяннік] на ложак, мама засцілае прасціной, зверху новай посцілкай, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. Каліна.