Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

я́шма, ‑ы, ж.

Горная асадкавая парода розных колераў, якая складаецца з дробных зерняў кварцу і халцэдону (выкарыстоўваецца як дэкаратыўны камень і для прыгатавання мастацкіх вырабаў). Стары спусціўся ў падзямелле і вынес адтуль невялічкую скрынку. Са скрынкі выняў малюсенькую шкатулку з яшмы. «Маладосць».

[Араб.]

я́шмавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яшмы. Яшмавыя залежы. // Выраблены з яшмы, упрыгожаны яшмай. Яшмавая ваза. □ Прыйшоў [Алесь] пераходам, спусціўся сходамі ў яшмавы пакой. Караткевіч.

я́шчар,

гл. яшчары.

я́шчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Невялікі паўзун з доўгім хвастом і прадаўгаватым целам, пакрытым дробнай рагавой луской. Млеюць яшчаркі зялёныя ад смагі. Панчанка.

я́шчаркавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яшчаркі. уласцівы ёй.

я́шчарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яшчара, уласцівы яму.

я́шчары, ‑аў; адз. яшчар, ‑а, м.

1. Атрад млекакормячых, якія маюць прадаўгаватае, пакрытае рагавой луской цела, невялікую галаву, доўгі хвост і кароткія лапы з моцнымі кіпцюрамі.

2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.

я́шчарыца, ‑ы, ж.

Тое, што і яшчарка.

я́шчарычны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і яшчаркавы.

я́шчур, ‑у, м.

Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы і іншых парнакапытных. [Гаспадыня:] — У нас, Шурачка, няшчасце: каровы пачынаюць яшчурам хварэць. Шамякін.