яшмавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яшмы. Яшмавыя залежы. // Выраблены з яшмы, упрыгожаны яшмай. Яшмавая ваза. ▪ Прыйшоў [Алесь] пераходам, спусціўся сходамі ў яшмавы пакой. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)