эсэ́, нескл., н.
Кніжн. Нарыс, які трактуе літаратурныя, філасофскія, сацыяльныя і інш. праблемы не ў сістэматычна-навуковым выглядзе, а ў вольнай форме. Сучасны воблік беларускай крытыкі даволі разнастайны па жанравых прыкметах: манаграфіі, праблемныя даследаванні, крытыка-біяграфічныя нарысы, літаратурныя нататкі, успаміны, партрэты, эсэ. Каваленка.
[Фр. essai.]
эсэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Кніжн. Той, хто піша эсэ.
эсэ́р, ‑а, м.
Сацыяліст-рэвалюцыянер, прадстаўнік дробнабуржуазнай партыі ў Расіі. Меншавікі, эсэры, бундаўцы, здраднікі ўсіх колераў разгарнулі падрыўную работу і ў Магілёве. Шынклер.
эсэ́раўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эсэраў, належыць ім. Эсэраўскі тэрарызм.
эсэ́раўшчына, ‑ы, ж.
Разм. Сістэма поглядаў, дзеянняў эсэраўскай партыі, ідэалогія эсэраў. // зб. Эсэры. Эсэраўшчына была разгромлена.
эсэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да эсэр.
эсэ́савец, ‑саўца, м.
Ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей фашысцкай германскай арміі. У Еўнічы сярод дня ўварвалася адступаючая рота эсэсаўцаў — ніхто неяк не чакаў гэтага: старыя, жанчыны і дзеці былі дома. Хадкевіч.
[Ад нямецкага скарачэння SS (Schutznstaffel) — ахоўны атрад).]
эсэ́саўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эсэсаўцаў, складаецца з эсэсаўцаў. Эсэсаўскія часці.