эска́дра, ‑ы, ж.
Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў. Цёмнай ліст ападаў скай ноччу эскадра мінаносцаў пакінула рэйд і стала ў баявым парадку рухацца на подступы да Петраграда. Хведаровіч.
[Фр. escadre.]
эска́драны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эскадры; дзейнічае ў складзе эскадры. Эскадраныя судны. // Які праводзіцца, выконваецца эскадрай. Эскадраны манеўр. Эскадраная стральба.
2. Як састаўная частка назваў некаторых ваенных суднаў вялікага водазмяшчэння з шырокім раёнам плавання. Эскадраны мінаносец. Эскадраная падводная лодка.
эскадро́н, ‑а, м.
Падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце. [Каршукоў:] — Салдат у Гітлера не шмат. Б’е браніраваным кулаком, а тыл — дзіравы. Кінь ты сюды конніцы некалькі эскадронаў, дык да самога Берліна можна ісці без прыпынку... Асіпенка. З дзесятак старыцкіх хлопцаў-партызан зрабілі ў кустах за вёскай засаду і прымусілі ўцякаць у паніцы цэлы ўланскі эскадрон. Хадкевіч.
[Фр. escadron.]
эскадро́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эскадрона, належыць яму. Эскадронная маёмасць. Эскадронная канюшня. // у знач. наз. эскадро́нны, ‑ага, м. Камандзір эскадрона. Выклікае эскадронны.
эскадры́лля, ‑і, ж.
1. Падраздзяленне ваеннай авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звенняў самалётаў. Партызанам нічога не заставалася, як рушыць у паход без батарэй, бо адпомсціць за збіты самалёт сюды, як пасля выявілася, ляцела цэлая эскадрылля цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. Ваданосаў.
2. Група лётчыкаў, якія ўваходзяць у склад такога падраздзялення. [Камандзір] загадаў першай эскадрыллі адразу пасля пастраення ісці ў баракамеру. Алешка.
3. перан. Разм. Пра вялікую колькасць птушак, рыб і пад. Ля берага ў праменні сонца грэюцца эскадрыллі маленькіх рыбак. Карпюк.
[Фр. escadrille.]
эскала́тар, ‑а, м.
Лесвіца з рухомымі прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей на розныя ўзроўні. Прайшлі ў метро. Не становячыся на эскалатар. Ніна Іванаўна яшчэ раз папярэдзіла сваіх малодшых сяброў: — Бачыце, як заходзяць на яго? Дубоўка.
[Англ. escalator ад лац. scala — лесвіца.]
эскала́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эскалатара. Эскалатарныя прыступкі.
эскала́цыя, ‑і, ж.
Паступовае павелічэнне, узмацненне, пашырэнне чаго‑н. Эскалацыя вайны. □ [Андрэ:] «Я супраць такога разумення, як «якасць мастацтва». Гэта змяншае яго маштабы і садзейнічае эскалацыі цэн. «ЛіМ». // Нарошчванне ўзбраення імперыялістычнымі дзяржавамі, абвастрэнне міжнародных адносін.
[Ад англ. escalation — паступовае ўзмацненне, павелічэнне.]
эскало́п, ‑у, м.
Падсмажаныя кавалкі мяккага нятлустага мяса (свініны, бараніны, цяляціны і пад.) прадаўгаватай формы.
[Фр. escalope.]
эскапа́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Кніжн. Учынак, паводзіны, якія пярэчаць агульнапрынятым нормам.
[Фр. escapade.]