э́нцы, ‑аў;
Малаколькасная народнасць у Таймырскай аўтаномнай акрузе.
э́нцы, ‑аў;
Малаколькасная народнасць у Таймырскай аўтаномнай акрузе.
энцыклапеды́зм, ‑у,
Шырокая ўсебаковая адукацыя, дасведчанасць у розных галінах ведаў.
[Фр. encyclopédisme.]
энцыклапеды́ст, ‑а,
1. Усебакова адукаваны чалавек, дасведчаны ў розных галінах ведаў.
2. Член групы перадавых французскіх мысліцеляў, аб’яднаных вакол «Энцыклапедыі», якую ў 1751–1780 гг. выдавалі Дзідро і д’Аламбер, а таксама той, хто падзяляў іх погляды.
энцыклапеды́стка, ‑і,
энцыклапеды́чнасць, ‑і,
Уласцівасць энцыклапедычнага.
энцыклапеды́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да энцыклапедыі; які мае характар энцыклапедыі (у 1 знач.).
2. Усеабдымны, усебаковы, які ахоплівае розныя галіны ведаў.
энцыклапе́дыя, ‑і,
1. Навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў.
2.
[Ад грэч. enkýklios paidéia — навучанне па ўсяму кругу ведаў.]
•••
энцы́кліка, ‑і,
1. Пасланне адной якой‑н. царквы да другой.
2. Афіцыйнае пасланне рымскага папы да ўсіх католікаў або да каталіцкага духавенства па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і пад.
[Ад грэч. enkýklios — кругавы, агульны.]
энцэфалі́т, ‑у,
Запаленне галаўнога мозга.
[Ад грэч. enkēphalos — галаўны мозг.]