энцыклапеды́ст, ‑а,
1. Усебакова адукаваны чалавек, дасведчаны ў розных галінах ведаў.
2. Член групы перадавых французскіх мысліцеляў, аб’яднаных вакол «Энцыклапедыі», якую ў 1751–1780 гг. выдавалі Дзідро і д’Аламбер, а таксама той, хто падзяляў іх погляды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)