Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энеалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Спец. Пераходны перыяд ад эпохі неаліту да бронзавага веку, калі ўпершыню з’явіліся медныя прылады працы.

[Ад лац. aeneus — медны і грэч. líthos — камень.]

энерва́цыя, ‑і, ж.

Спец. Нервовае знясіленне.

[Ад лац. enervo — стамляю.]

энерга...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову «энергія» (у 1 знач.), напрыклад: энергазабеспячэнне; 2) слову «энергетычны», напрыклад: энергасістэма, энергаўзброенасць.

энергагаспада́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Энергетычная гаспадарка. Вайна разбурыла энергагаспадарку горада.

энергаёмістасць, ‑і, ж.

Уласцівасць энергаёмістага. Энергаёмістасць машыны.

энергаёмісты, ‑ая, ‑ае.

Які патрабуе вялікай колькасці энергіі (у 1 знач.). Энергаёмістая галіна прамысловасці.

энергазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне патрэб у энергіі.

энергапо́езд, ‑а, М ‑дзе. м.

Перасоўная электрастанцыю, абсталяваная на чыгуначныя платформах ці ў вагонах.

энергасістэ́ма, ‑ы, ж.

Энергетычная сістэма.

энергаўзбро́енасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць энергіі на якую‑н. вытворчую адзінку (завод, фабрыку, цэх і пад.). Энергаўзброенасць сельскай гаспадаркі.