цёрачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да цёркі; прызначаны для расцірання, драбнення чаго‑н. Цёрачны барабан.
цёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Спец.
1. Сельскагаспадарчая машына для выцярушвання семені з галовак канюшыны, ільну і пад. Механічная цёрка. Цёрка-веялка.
2. Лапатка з ручкай, якая ўжываецца ў тынкаванні для разгладжвання тынку. Дзядзька Міхайла вінавата сутуліў плечы і ціха шоргаў цёркай па сцяне. Даніленка.
цёрла, ‑а, н.
Гліняная пасудзіна, у якой труць мак, таўкуць бульбу і пад. Пэўна! — гары сабе на скаварадзе, цыбуля, астывай у цёрле, недатоўчаная бульба, бо нам цяпер не да гэтага! Брыль.
цёрн, ‑у, м.
1. Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, якое дае дробныя чорна-сінія, з шызым налётам, плады даўкага смаку.
2. зб. Плады гэтай расліны.
цёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад церці.
2. у знач. прым. Размяты, растоўчаны на парашок, у дробную аднародную масу. Цёртыя фарбы. Цёртая салома. □ А маці ўсё чакала, перасыпала цёртым самасадам сынавы кашулі і цёмна-сіні касцюм. Б. Стральцоў.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Які многа бачыў у жыцці; бывалы, вопытны. Многія з выхаванцаў, што паступілі ў дзетдом у апошні час, былі хлопцы цёртыя. Нядзведскі. Як чалавек цёрты, развіты, садоўнік разбіраўся ў людзях, меў падыход да іх. Лось.