уляга́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. улягаць — улегчы (у 1, 2 і 4 знач.) і улягацца — улегчыся (у 3 знач.).
уляга́цца, ‑аецца.
Незак. да улегчыся (у 3, 4 знач.).
уляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да улегчы (у 1, 2 і 4 знач.).
уляжа́цца, ‑жыцца; зак.
Тое, што і улежацца. Стог у Кастуся атрымаўся даволі нязграбны, нейкі аднабокі, з нахіленай дзюбкай-вяршком. — Сена не ўляжалася... Гаўрылкін.
уляжа́ць, уляжу, уляжыш, уляжыць; уляжым, улежыце; зак.
Тое, што і улежаць. Не ўляжаў, вылез з-пад кажуха Ахрэм. Паўлаў.
уляля́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Расшчодрыўшыся, даць каму‑н. што‑н. у вялікай колькасці. Замест двухсот рублёў чатырыста ўляляшчыў.
2. Управіць у што‑н. вязкае. Уляляшчыць каня ў балота.
уля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Абляпацца чым‑н., вымазацца чым‑н. Уляпацца глінай.
2. Трапіць у бяду, непрыемную справу. [Фіма:] — Будзем прадаваць пралескі.. Ніхто з дэлегатаў сходу не ведае, дзе будзе збор. Такому чалавеку кажы: «Налева, да канца квартала». Бора там да трэцяга пашле, а трэці — да чацвёртага... Глядзі, не ўляпайся!.. Баранавых.
3. Закахацца ў каго‑н. [Васіль:] — Зоська, бач, так уляпалася ў Рыгора, што ані рады; вунь лісты ад яго мае, ды што... Гартны.
уляпі́цца, улепіцца; зак.
Разм.
1. Прыляпіцца, прыліпнуць. Фарба ўляпілася так, што не ададраць.
2. Учэпіста ўзяцца за што‑н., ухапіцца, учапіцца. Уляпіцца за поручні. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман.. і сам уляпіўся за аглоблю. Колас. Ганна памкнулася спыніць [Костуся], але хлопец нічога не хацеў чуць і ўжо моцна ўляпіўся рукамі за клямку. Лужанін.
уляпі́ць, уляплю, улепіш, улепіць; зак.
1. што. Уставіць, урабіць што‑н. пры дапамозе лепкі. Уляпіць мазаіку ў сцяну.
2. што, каму. Разм. Моцна ўдарыць, выцяць. Злаўчыўшыся, .. [Каржаневіч] так уляпіў у вуха Вергнеру, што той ледзь устояў на нагах. Гурскі. // Збіць каго‑н. [Пятрусь:] — Калі аконам з парабкамі памкнуліся заняць хлеў, дык яму так уляпілі хлопцы, што той ледзьве ўцёк. Гартны.
3. што, каму. Разм. Ужываецца замест дзеясловаў даць, паставіць і пад. пры ўзмацненні або нечаканасці дзеяння. Уляпіць вымову. Уляпіць вучню двойку. □ [Бялькевіч:] — Ну, вінаватыя. Але ж гэтакі штраф уляпіць — дзесяць працадзён! Мнагавата! Савіцкі.
4. што. Разм. Патраціць на што‑н. «Ой, якая раскоша! Усяго накупілі. Ой, шалёныя ж грошы за ўсё гэта ўляпілі!..» Бялевіч.
улята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уляцець.