Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ультра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: крайні, найвышэйшы, які знаходзіцца за межамі чаго‑н., напрыклад: ультракансерватар, ультрамарынавы, ультракароткі.

[Лац. ultra — за межамі, звыш.]

ультрааку́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, звязаная з вывучэннем і прымяненнем ультрагуку.

ультрагу́к, ‑у, м.

Спец. Гук, утвораны хістаннямі высокай частаты (не ўспрымаецца вухам чалавека).

ультрагукавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які звязаны з ультрагукам, утварае ультрагук. Ультрагукавыя хвалі. // Заснаваны на выкарыстанні ультрагуку. Ультрагукавая тэрапія.

ультракароткахва́левы, ‑ая, ‑ае.

Які працуе на ультракароткіх хвалях. Ультракароткахвалевая радыёстанцыя.

ультракаро́ткі, ‑ая, ‑ае.

Спец. Вельмі кароткі. Ультракароткія радыёхвалі.

ультрамары́н, ‑у, м.

Вельмі яркая сіняя фарба.

[Ад лац. ultra — за межамі, звыш і marinus — марскі.]

ультрамары́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ультрамарыну. Ультрамарынавая фарба.

2. Які мае колер ультрамарыну; ярка-сіні. Ультрамарынавае неба.

ультрамікраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ультрамікраскапіі; з памерамі, меншымі даўжыні хвалі бачнага святла.

ультрамікраскапі́я, ‑і, ж.

Метад даследавання высокадысперсных сістэм пры дапамозе ультрамікраскопа.