Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

снягі́р, снегіра, м.

Невялікая лясная пеўчая птушка сямейства ўюрковых з чырвонай афарбоўкай пер’я на грудзях (у самцоў); гіль. Узімку сюды прыляталі чырванагрудыя снегіры, якія любяць ласавацца рабінавымі ягадамі. Рунец.

снягу́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. У народных казках — дзяўчына з снегу.

2. толькі мн. (снягу́рачкі, ‑чак). Канькі з моцна закругленымі насамі.

снягу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Тое, што і снягурачка (у 1 знач.). Снягурка спрала тонкі кужаль У белай квецені бяроз. Матэвушаў.

2. толькі мн. (снягу́ркі, ‑рак). Тое, што і снягурачка (у 2 знач.). [Маі] толькі ў гэтым годзе купілі снягуркі. Шыловіч.

сняда́нак, ‑нку, м.

Разм. Снеданне. Пойдзем гэта мы [парабкі], бывала, касіць золакам, да сняданку. М. Ткачоў. Андрэйка рассцілае на зямлі белую сурвэтку, у якую мама загарнула яму сняданак, і хлопчыкі складваюць на ёй усё, чым багаты. Бяганская.

сняда́нне, ‑я, н.

Разм. Снеданне. Пасля снядання гаспадар і аграном выйшлі на двор. Бядуля. Сняданне з’елі з ёю [мілаю] удваёчку, — Каб сыта — трудна пахваліцца. Купала.

сняжні́ца, ‑ы, ж.

Разм. Снежная мяцеліца, завіруха. Часамі сняжніцай, як пудрай, Сівы акіян заімжыць. Хведаровіч.

сняжо́к, ‑носу, м.

Ласк. да снег; невялікі снег. Лагодна і роўна падае зверху сняжок. Бядуля. Сняжком, як пухам лебядзіным, Дарогі злёгку замяло. Бялевіч. На дварэ некалькі дзён стаяў марозік, а ўчора нават пацерушыў дробны сняжок. Пальчэўскі.

сняжы́на, ‑ы, ж.

Разм. Вялікая сцяжынка. На дварэ вялікімі сняжынамі валіў снег, абляпіў вазок, .. дугу на кані. Лобан. Мокрыя, вялізныя сняжыны абляпілі акно і растаюць. Галавач.

сняжы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Крышталік снегу ў выглядзе зорачкі. Ціха ападалі, кружыліся рэдкія сняжынкі. Лынькоў. Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Трус. З галінак сыпаліся, пабліскваючы на сонцы, сухія прамарожаныя сняжынкі. Хомчанка.

сняжы́сты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Снежны (у 1 знач.). [Мароз:] — Іду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежках-пуцінах пустых. Купала. Зазвініць Вясёлы ў голлі вецер, З вішань Атрасе сняжысты рой. І. Калеснік.