Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зэ́даль, ‑для, м.

Разм. Услон. Уладзімір Верамейчык.. устаў, пераступіў цераз зэдаль, з якога падняліся ўжо людзі, і паклаў перад старшынёй густа спісаную паперку. Дуброўскі.

зэ́длік, ‑а, м.

Разм. Невялікі зэдаль; услончык. Кабета сядзела на нізенькім зэдліку і драмала. Чорны. Людзям не хапала месца на крэслах, лаўках, зэдліках. Гроднеў.