зо́лак, ‑лку і ‑лаку, м.
Пачатак світання. [Лі] павінна была штодня ўставаць на золаку, да ўсходу сонца, і гатаваць рыс для рабочых. Барашка. Ужо і ночка канчаецца, зараз золак зайграе над зямлёю. Нікановіч.
зо́лата, ‑а, М ‑лаце, н.
1. Хімічны элемент, высакародны метал жоўтага колеру, які валодае вялікай гібкасцю і цягучасцю (скарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў і як мера каштоўнасцей). Здабыча золата. Золата сустракаецца ў выглядзе жыл і рассыпаў. □ Вугаль на Украіне, Золата на Калыме, Нафта з каспійскіх глыбіняў, З нетраў казахскіх медзь. Звонак. Не ўсё тое золата, што блішчыць. Прыказка. / у перан. ужыв. [Буслы] падымуцца над балотам.., купаючыся ў растопленым золаце сонца. Бядуля.
2. зб. Вырабы з гэтага металу; залатыя рэчы. Чаго толькі Сцяпанка .. не ўбачыў! .. Якія лямпы, люстэркі, столікі, крэслы, цацкі, статуі, абразы, золата, серабро. Бядуля. — Я вольны марак і просты чалавек і не змагу я жыць у срэбры і золаце. Самуйлёнак. // Пазалочаныя шаўковыя ніткі для вышывання, ткання. Шыты золатам сцяг.
3. зб. Залатыя манеты; грошы. Купіць рэч за золата. □ Калі перавесці на золата гэтыя савецкія чырвонцы, дык будзе іх цэлых трыццаць рублёў — мікалаеўскім золатам. Брыль. // перан. Багацце. — Не пакідайце ніводнага каліва. Цяпер яно граша не каштуе, а зімой — золатам абернецца. Асіпенка.
4. Пра таго (тое), што вылучаецца добрай якасцю, вартасцю. — Братка ты мой! — гаворыць адзін [гаспадар]: — твой Алесь золата, а не чалавек. Колас. — Я ж казаў, унучак, што гэта — золата, а не карова... Шуцько. // Ласкавы зварот да каго‑н. Сынок, золата ты маё!
•••
Белае золата — бавоўна.
Чорнае золата — а) нафта; б) каменны вугаль.
На вагу золата гл. вага.
золата... (а таксама залата...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае та значэнню: а) слову «золата», напрыклад: золатаздабыча, золатапрамысловасць; б) слову «залаты», напрыклад: золатавалосы, золатагаловы.
золатавало́сы, ‑ая, ‑ае.
З валасамі залацістага колеру. Золатавалосае дзіця.
золатагало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. З пазалочанымі купаламі. Золатагаловая царква.
2. З валасамі залацістага колеру. Маленькая золатагаловая дзяўчынка працягвала да.. [Мікалая] рукі, быццам просячы адпомсціць за яе. Шамякін.
золатаздабыва́льнік, ‑а, м.
Работнік золатаздабыўной прамысловасці.
золатаздабыва́ючы, ‑ая, ‑ае.
Які здабывае золата. Прыамур’е — адзін з перспектыўных золатаздабываючых раёнаў Далёкага Усходу. «Звязда».
золатаздабыўны́, ‑ая, ‑ое.
Тое, што і золатаздабываючы.
золатапаго́ннік, ‑а, м.
Пагардлівая назва афіцэра царскай арміі. Золатапагоннікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. Колас.