ашмаргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Аднакр. да абшоргаць.
ашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Тое, што і абшморгаць.
ашмо́ргвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да ашморгваць.
ашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ашморгаць.
ашмо́ткі, ‑аў; адз. ашмотак, ‑тка, м.
Тое, што і ашмоцце. Белы туман кудлатымі ашмоткамі вісеў над сінявай вадою. Савіцкі. Пасля паўдня, прагнаўшы коз у поле, Іваніха з ашмоткам лейцаў цераз плячо ішла па дровы. Кудравец.
ашмо́цце, ‑я, н., зб.
Разм. Падранае адзенне, паношаны абутак; абрыўкі, шматкі чаго‑н. На нарах, апрача паперы і фарбы, былі звалены старыя кажухі і ашмоцце мышастых нямецкіх шынялёў. Паслядовіч.