Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ашкле́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ашклянелы. Павярнуў чалавека тварам да сябе. Нерухомыя, ашклелыя вочы бліснулі ў святле месяца страшнай таямнічасцю і як бы ў нечым мяне папікнулі. Сачанка.

ашкле́ць, ‑ее; зак.

Тое, што і ашклянець. Нерухомае возера-старыца нібы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбівала такія ж нерухомыя хмары і дубы. Шамякін.

ашклёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ашкліць.

ашклі́ць, ашклю, ашкліш, ашкліць; ашкліце; зак., што.

Уставіць шкло; зашкліць.

ашкляне́лы, ‑ае.

Які стаў падобны на шкло; застылы (пра вочы). Ашклянелыя вочы забітых пазіралі безнадзейнасцю смерці ў далёкае неба. Лынькоў.

ашкляне́ць, ‑ее.

Стаць падобным на шкло; застыць (пра вочы). І раптам Сярожкавы вочы ажно ашклянелі ад здзіўлення. Васілёнак.