Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

праква́сіцца, ‑квасіцца; зак.

Стаць квашаным, закіснуць да гатоўнасці (для ежы). Капуста добра праквасілася.

праква́сіць, ‑квашу, ‑квасіш, ‑квасіць; зак., што.

Зрабіць квашаным, даць добра ўкіснуць чаму‑н.

праква́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праквасіць.

праке́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Кешкацца некаторы час. Пракешкацца цэлы дзень.

праківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Ківацца некаторы час.

пракі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Кідацца некаторы час. Пракідацца ўсю ноч у гарачцы.

2. Разм. З цяжкасцю, як-небудзь пражыць. — Ведаеце што, — нарэшце рашыла.. [Ганна Сяргееўна]. — Вазьміце мой гадзіннік.. Прадайце.. — Што вы? Не трэба, — адступіла Марыя Цімафееўна. — Мы і так пракідаемся. Няхай.

пракіда́цца, а́ецца; незак.

Пападацца, трапляцца паміж чым‑н. Лес неўпрыкмет гусцеў — пачалі пракідацца бярозы, сосны, ясені... Сачанка. Бацька.. насыпаў сыну жменю духмяных сакаўных суніц, сярод якіх пракідаліся і чарніцы. С. Александровіч. У русых валасах, зачэсаных угору, пракідалася па адной сівай валасінцы. Пестрак. // перан. Разм. Праяўляцца (пра пачуцці, перажыванні). Шмат у чым пракідалася яго [настаўніка] слабая вера ці і зусім нявера на погляд тутэйшых людзей. Гарэцкі.

пракі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Расчысціць, вызваліць, кідаючы ў бакі тое, чым што‑н. засыпана, загрувашчана. — Трэ было б.. сцежку да склепа пракідаць.. Замяло, дык цяпер ні прыступу. Калюга.

2. Кідаць некаторы час. Пракідаць лапатай зямлю цэлы дзень.

пракіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пракі́даць.

пракі́двацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пракі́дацца.

2. Тое, што і пракіда́цца. Лес быў густы. Паміж старых соснаў і елак пракідваліся маладыя дубкі і бярозкі, а зусім унізе браўся падлесак. Сабаленка.

3. Незак. да пракінуцца (у 2 знач.).

пракі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да пракі́даць.

2. Незак. да пракінуць.

пракідкі́, ‑ая, ‑ое.

Абл. Які знаходзіць выхад з цяжкіх абставін; знаходлівы, пранырлівы, прабіўны. Хто як здолее, той так і жыве. Спрытны і пракідкі — асабліва калі яшчэ і пашанцуе, — забагацее. Кудраўцаў.