Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пракармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго-што.

1. Даць ежу, забяспечыць ежай, кормам; здабыць каму‑н. сродкі для існавання. Хіба я магу адна са свайго заработку пракарміць, апрануць і вучыць дзяцей. Васілевіч. [Таня:] — Аднак, што б з табою ні здарылася, твая Вера, твая сям’я галоднымі не будуць, жабраваць не пойдуць. Вера пракорміць і сябе і нават табе дапаможа. Машара. Сена далей ад дарог стагаваць трэба. Немцы па дарогах адступаць будуць, дык са злосці чаго не зробяць. А такі статак пракарміць не жартачкі. Асіпенка.

2. Карміць некаторы час.

пракармле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пракарміць (у 1 знач.), пракарміцца.

пракарпа́цца,

гл. пракорпацца.

пракарпе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Карпець некаторы час. Манаткі ў малітвах свой век пракарпелі, Забыўшы палеткаў зялёныя далі... Тарас.

пракарта́віць, ‑таўлю, ‑тавіш, ‑тавіць; зак., што і без дап.

Сказаць што‑н., картавячы, неразборліва, невыразна. Высокі немец нешта незадаволена пракартавіў, і следчы падышоў да жанчыны. Быкаў.

пракарэкці́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пракарэкціраваць.

пракарэкці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Унесці карэктывы, выпраўленні ў што‑н., выправіць што‑н. Пракарэкціраваць агонь батарэі.

2. Выправіць тэкст чаго‑н. у карэктуры. Пракарэкціраваць артыкул.

пракасі́ць, ‑кашу, ‑носіш, ‑косіць; зак., што.

1. Касьбой утварыць свабодную прастору пасярод чаго‑н. Пракасіць паласу ў траве. Пракасіць дарожку.

2. Скасіць невялікі ўчастак. Апейка пракасіў першы трохі, тады побач, ззаду пайшоў Міканор, потым Хоня... Мележ.

3. і без дап. Касіць некаторы час. Пракасіць да абеду.

прака́т 1, ‑у, М ‑каце, м.

Спец.

1. Тое, што і пракатка. Пракат рэек.

2. Металічныя вырабы, атрыманыя шляхам пракаткі. Праз чатыры месяцы пасля пачатку вайны выпуск якаснага пракату ва ўсходніх раёнах краіны ўзрос удвая супроць даваеннага. «Звязда».

прака́т 2, ‑у, М ‑каце, м.

Перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату, а таксама карыстанне гэтай маёмасцю. Плаціць за пракат машыны.

пракатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

Падвергнуць катаванням на працягу якога‑н. часу.