Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эксплікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Спец. Забяспечыць (забяспечваць) эксплікацыяй (у 2 знач.).

экспліка́цыя, ‑і, ж.

1. Прадстаўленне чаго‑н. у яўным выглядзе.

2. Спец. Тлумачэнне ўмоўных абазначэнняў на планах, картах; легенда.

3. Спец. Рэжысёрскі план спектакля, оперы, балета і пад. з яго ўказаннямі па пастаноўцы і афармленню.

[Лац. explicatio — вытлумачэнне.]

эксплуатава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. эксплуатаваць.

эксплуатава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да эксплуатаваць.

эксплуатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Падвяргаць эксплуатацыі. Капіталісты эксплуатуюць працоўных.

2. Рацыянальна выкарыстоўваць што‑н. Эксплуатаваць машыны.

эксплуата́тар, ‑а, м.

Той, хто эксплуатуе працоўных, прысвойвае сабе вынікі чужой працы. Камсамол.. дапамагае партыі будаваць сацыялізм, ва ўсім свеце змагаецца супроць эксплуататараў. Бядуля.

[Фр. exploiteur.]

эксплуата́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да эксплуататар.

эксплуата́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эксплуататара. Рэзка адмоўна ставіўся Багушэвіч да эксплуататарскіх класаў, памешчыкаў і буржуазіі, да ўсіх прыгнятальнікаў працоўнага народа. Ларчанка.

эксплуатацы́йнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца эксплуатацыяй (у 2 знач.), практычным выкарыстаннем чаго‑н.

эксплуатацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эксплуатацыі (у 2 знач.). Эксплуатацыйнае выпрабаванне рухавіка. // Які адпавядае патрабаванням эксплуатацыі. Эксплуатацыйная надзейнасць машын. □ Трактар паказаў высокія эксплуатацыйныя якасці пры бездарожжы, на забалочаных участках, у глыбокім снезе. «Маладосць».