уле́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уляпіць.
уле́плівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уляпіцца.
2. Зал. да улепліваць.
уле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уляпіць.
уле́тку, прысл.
Летам, у летні час. Улетку бываюць такія дзіўныя вечары, калі нагрэтае за дзень паветра не вее, а цячэ гарачымі струменямі. Чарнышэвіч. Каласіцца на палетку Жыта ды пшаніца; Так на ўзмежку добра ўлетку Пад іх шэпты спіцца. Крапіва. Улетку гасцінец заносіла пяском, узімку — снегам. Васілёнак.
уліва́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. уліваць — уліць (у 1, 2 знач.).
2. Увядзенне пад скуру або ў вену лекавых раствораў. Уліванне глюкозы.
уліва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уліцца.
2. Зал. да уліваць (гл. уліць у 1, 2 знач.).
уліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уліць (у 1, 2 знач.).
улі́к, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. улічыць.
2. Рэгістрацыя асоб, прадметаў і пад. з занясеннем іх у спісы, картатэку (звычайна ў выразах: стаць на ўлік, узяць на ўлік, зняцца з уліку, зняць з уліку, брацца на ўлік і пад.). Прыйшоўшы са школы, [Ніна] да позняга вечара сядзела над кнігамі ўліку. Гроднеў. У райкоме, калі .. [Сяргей] браўся на ўлік, яму прапанавалі пасаду галоўнага агранома райземаддзела. Шахавец. Самалётамі спяшаліся прадстаўнікі ведамстваў, каб знайсці і ўзяць на ўлік маёмасць, якая ўцалела і належала ведамствам да вайны. Карпаў.
уліко́вы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да ўліку, звязаны з улікам. Уліковая дакументацыя. Уліковая плошча. // Які служыць для ўліку. Прыйшоў з работы Антось, з размаху кінуў на тумбачку свой уліковы сшытак. Кулакоўскі.
уліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уліпнуць.