Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мультано́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мультану ​1, сшыты з мультану. Мультановая кофта. Мультановы халат.

мульты...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на шматлікасць прадметаў або шматразовасць якіх‑н. дзеянняў, функцый (звычайна аднародных), напрыклад: мультывібратар, мультыміліянер, мультыплікацыя.

[Ад лац. multum — многа.]

мультыпліка́тар, ‑а, м.

Спец.

1. Фотакамера з некалькімі аб’ектывамі, якая дае адначасова многа здымкаў з аднаго і таго ж прадмета, а таксама прылада для размножвання копій.

2. Спецыяліст па мультыплікацыі.

[Лат. multiplicator — памнажаючы.]

мультыплікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да мультыплікацыі. Мультыплікацыйны станок. // Зроблены метадам мультыплікацыі. Мультыплікацыйны фільм.

мультыпліка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Кіназдымка асобных рысункаў або фігур, якія паказваюць паслядоўна размешчаныя моманты руху, ад чаго на экране атрымліваецца ілюзія руху нерухомых прадметаў. // Рысункі, фігуры, якія з’яўляюцца аб’ектам такой здымкі.

[Ад лац. multiplicatio — памнажэнне.]

му́льча, ‑ы, ж.

Спец. Матэрыял для мульчыравання.

[Англ. mulch — прэлая салома.]

мульчы́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мульчыраваць.

мульчы́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да мульчыраваць.

мульчы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Пакрыць (пакрываць) паверхню глебы тарфяной крошкай, перагноем, апалым лісцем і інш., каб палепшыць умовы росту раслін і захаваць структуру і вільготнасць глебы. Мульчыраваць пасевы тарфяной крошкай.

муля́ж, ‑а, м.

Спец. Злепак, мадэль прадмета ў натуральную велічыню. Муляж яблыка.

[Фр. moulage — фармоўка, адліўка.]