праінструктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Даць інструкцыі, указанні.
праінфармава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праінфармаваць.
праінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго-што.
Правесці інфармацыю, паведаміць. Трэба праінфармаваць Франтавы камітэт аб настроях акопнікаў. Гурскі.
праіснава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Пражыць, прабыць некаторы час. Няўжо мы [палонныя лагера] павінны толькі.. брахаць за вугламі на фашыстаў і пакорна падпарадкоўвацца, абы яшчэ крыху праіснаваць. Карпюк. Калгасная форма гаспадаркі праіснавала тут ва ўмовах партызанскага краю цэлы год — з лета 1941 г. да лета 1942 года. Залескі.
прайграва́льнік, ‑а, м.
Апарат для прайгравання грамафонных пласцінак.
прайграва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прайграваць — прайграць (у 1–3 знач.).
прайграва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прайграцца.
2. Зал. да прайграваць.
прайграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прайграць (у 1–3 знач.).
прайгра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прайграць.
прайгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Гуляючы ў азартную гульню, застацца ў пройгрышы, прайграць многа грошай. — Вашаму Тумашэвічу яўна не павязло той раз — прайграўся ўшчэнт. Машара.