заго́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць гоцаць.
заго́р’е, ‑я, н.
Мясцовасць, якая знаходзіцца за гарамі, за гарой.
заго́рнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад загарнуць.
заго́ртачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для загортвання чаго‑н. Загортачная машына.
заго́ртвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да загарнуцца.
2. Зал. да загортваць.
заго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загарнуць.
заграба́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да заграбаць (у 1, 2 знач.).
заграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. што. Захопліваючы, грабучы, збіраць у адно месца, у кучу; зграбаць. Заграбаць сена. □ Ячны .. заграбае рукамі ў кужэльны беленькі фартух залатыя зярняты. Брыль. // (звычайна са словамі «нага», «ногі»). Чапляць, ссоўваць зямлю пры хадзьбе. Заграбаць нагамі. □ Акаваныя жалезам боты пакінулі след... Можа Змітрок Шэмет? Не. У Змітрака адна падкова трэснула, да таго ж, ён заграбае абцасам зямлю, не пакідаючы яснага следу. Бажко. // перан. Разм. З прагнасцю захопліваць, прысвойваць; многа атрымліваць, зарабляць. — Паны заўсёды заграбалі лепшыя землі сабе, заўсёды адціскалі нашага брата бліжэй да балота і пяскоў. Брыль.
2. што. Закопваць у што‑н. сыпкае. Пакуль Андрэй заграбаў у снег Зялёнкавы транты, у галаве яго зусім праяснілася. Чарнышэвіч.
3. Грэбці вёсламі, рукамі і пад. Міканор Іванавіч рытмічна апускаў вёслы, адкідваўся назад і моцна, напружваючы сілы, заграбаў. Даніленка. Нейкі момант Казік яшчэ спрабаваў утрымацца ў паветры. Дрыгаў нагамі, сутаргава заграбаў рукамі. Шыловіч.
4. Незак. да загрэбці (у 2 знач.).
•••
Хоць граблямі (лапатай) заграбай — пра вялікую колькасць чаго‑н.
Чужымі рукамі жар заграбаць — карыстацца вынікамі чужой працы ў сваіх карыслівых мэтах.
заграбу́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які імкнецца пабольш захапіць сабе; прагны. Ёсць прагныя, з заграбушчымі рукамі, як гэты Забела, ёсць больш памяркоўныя, якія бяруць па патрэбе, з аглядкай. Навуменка.