пражані́на, ‑ы, ж.
Ежа, прыгатаваная з тушанага мяса і сала, падкалочаная мукой або без мукі.
пра́жанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пражыць.
пра́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пражыць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны пры дапамозе пражання. Пражаны гарох.
пража́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пражаць.
пража́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., што.
1. Жнучы, утварыць свабоднае месца сярод чаго‑н. Пражаць сцежку.
2. Зжаць невялікі ўчастак. Пражаць дзве палосы жыта.
3. і без дап. Правесці некаторы час жнучы. Пражаць увесь дзень.
пра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Тое, што і спражка. На пражках паясоў паблісквалі пад сонцам выбітыя літары. Лынькоў. Падышоўшы бліжэй, .. [Алёшка] ўбачыў звычайную папружку з заржавелаю пражкай. Якімовіч.
пражо́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць многа есці; абжора. Вось коцік з’еў тварог з зялёнай міскі. Што за пражора гэты кіска. Шушкевіч. / у знач. зб. Толькі ўпраўляйся наварыць свінням, каровам, авечкам, нарэзаць, намясіць, занесці ўсім, накарміць такую пражору. Мележ.
пражо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пражавацца.
2. Зал. да пражоўваць.
пражо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пражаваць.
пражыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. пражываць (у 2 знач.) — пражыць (у 2, 3 знач.).