сці́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
1. Вялікі стог сена, саломы або снапоў збожжа і пад., прызначаны для захавання пад адкрытым небам. Непадалёку ад кароўніка ўзвышаліся вялізныя сцірты сена — запасы на зіму. Паслядовіч. Сцірты саломы, падобныя на высокія пясчаныя курганы, адзначалі месцы палявых такоў. Хадкевіч. [Жанчыны] падышлі да льняной сцірты і пачалі памалу брацца за работу. Гроднеў. [Стары Юстынь] уклаў у сцірту апошні сноп, і калі разагнуўся — пацямнела ўваччу. Чарнышэвіч.
2. Куча прадметаў, пакладзеных адзін на адзін. Жаўцеюць высокія сцірты дошак, брусся, апілаваных плашчакоў. Бялевіч. Сцірты сухой цэглы былі складзены на груд[зе] перад вёскай. Чорны. На дрывотніку ляжала сцірта толькі што наколаных дроў. Хведаровіч.
3. Складзены ў штабялі тавар. Гарэлі побач сцірты мяшкоў са збожжам на адкрытай платформе. Лынькоў.
сціртава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціртаваць.
сціртава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сціртаваць.
сціртава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да сціртаваць.
сціртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Складваць у сцірты. Сціртаваць жыта. Сціртаваць сена.
сці́ртавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сцірты (у 1 знач.).
сціртакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Укладчык сцірт; сціртавальшчык.
сціск, ‑у, м.
1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціскаць — сціснуць.
2. Стан паводле знач. дзеясл. сціскацца — сціснуцца.
3. Цесната, адсутнасць свабоднага месца. Мы дзяліліся задумамі і чыталі пачатыя творы напярэдадні пераезду Чорнага ў доўгачаканую і, як на страшэнны жыллёвы сціск першай пасляваеннай восені, добрую кватэру. Лужанін. // Штурханіна ў натоўпе, таўкатня. Людзі душыліся ў сціску, уцякаючы. Пестрак.