Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

снопавяза́льшчык, ‑а, м.

Той, хто вяжа зжатую збажыну ў снапы.

снопавяза́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да снопавязальшчык.

снопападава́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў малацілках для падачы снапоў у малацільны барабан.

снопапад’ёмнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для пад’ёму снапоў.

снопападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны з выгляду на сноп.

снопасушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне для сушкі збожжа ў снапах.

снопасушы́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для сушкі збожжа ў снапах. Снопасушыльнае збудаванне.

сно́ўданне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сноўдацца і сноўдаць.

сно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты); бадзяцца (звычайна без справы). Каля буданоў сюды-туды сноўдаюцца людскія постаці. Кулакоўскі. Вучоба не лезла ў галаву, пісаць таксама не хацелася,.. [Кастусь] сноўдаўся з кута ў кут, не знаходзячы месца. С. Александровіч. Цяпер.. [дзеці] сноўдаюцца па двары — шукаюць сабе занятак. Даніленка.

сно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і сноўдацца. Быў ужо даволі позні вечар, даўно пачаўся каменданцкі час, але тут, дзе.. [дзяўчаты] ішлі, не заўсёды сноўдалі патрульныя. Кулакоўскі. Днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі. Чыгрынаў. Два аўтакраны сноўдалі ад склада да вагонаў. Асіпенка.