забалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
Пачаць баляваць.
забараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Пачаць барабаніць.
забаранава́цца, ‑нуецца; зак.
Паддацца баранаванню. Поле добра забаранавалася.
забаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Апрацаваць глебу бараной; заскародзіць. Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Навуменка. // Барануючы, закрыць пасеянае насенне глебай. [Насця:] Цяпер ноч відная, дык тата будзе грэчку сеяць, а заўтра мы з мамаю забарануем. Крапіва.
забарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што і з інф.
Не дазволіць што‑н. рабіць. Маці ўсім забараніла Рваць зялёныя ранеты. Танк. // Не дапусціць распаўсюджвання чаго‑н. Забараніць азартныя гульні. □ Газету [«Наша доля»] затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.
забарано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да забаранаваць.
забараня́цца, ‑яецца; незак.
1. Не дазваляцца. Таптаць пасевы забараняецца.
2. Зал. да забараняць.
забараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да забараніць.
забарваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пачаць барвавець, станавіцца барвовым.
забаро́на, ‑ы, ж.
Наказ не рабіць чаго‑н. [К. Чорнаму] было забаронена працаваць, ды забарона была фактычна лішняй — ён не мог працаваць. Мележ. На зброю агрэсіі — атамны гром, Кладзём сваё двухсотмільённае вета, Навекі сваю забарону кладзём. Танк.