Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ашчаслі́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ашчаслівіць.

ашчаці́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ашчацініць.

ашчаці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Наставіць хіб, шчацінне ад злосці, страху і пад. Сабака ашчацініўся, гатовы ўкусіць. // Стаць старчма, дыбам, нібы шчацінне (пра валасы, вусы і пад.). Непакорная чупрына над вузкім сухім ілбом... [Есіпа] яшчэ больш ашчацінілася, плечы ўзняліся аж да вушэй. Дуброўскі. // перан. Выставіць якія‑н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Натоўп загудзеў, скрануўся з месца, і раптам уся трыбуна ашчацінілася па загаду канапатага вінтовачнымі стваламі. Няхай. Ад сонца перасохла зямля на полі, патрэскалася і ляжыць голымі камякамі, ашчацініўшыся рэдкімі вузкімі і вострымі калівамі нізкарослай ярыны. Галавач.

2. перан. Разм. Узлавацца, стаць раздражненым. — Куды, паршывец! — ашчацініліся мужыкі. Бажко.

ашчаці́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Паставіць дыбам шчацінне. // перан. Выставіць якія‑н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш, Стальныя ашчацініўшы штыкі. Танк.

ашчаці́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ашчацініцца.

2. Зал. да ашчаціньваць.

ашчаці́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ашчацініць.

ашчэ́пак, ‑пка, м.

Разм. Кавалак чаго‑н., які адкалоўся, адшчапіўся ад большага кавалка. У адной руцэ [першабытныя людзі] трымаюць вялікі кавалак мяса, а ў другой — тонкі і востры ашчэпак крэменю. В. Вольскі. // Кавалачак чаго‑н. разбітага. Ашчэпкі пасуды — работа выдатных калхідскіх ганчароў і керамікаў; манеты Аляксандра Македонскага, Нерона, Мітрыдата — па гэтым можна чытаць гісторыю Калхіды. Самуйлёнак.

ашчэ́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ашчэрыць.

ашчэ́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашчэрваць — ашчэрыць.

ашчэ́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ашчэрыцца.

2. Зал. да ашчэрваць.