загне́т, ‑а, М ‑неце, м.
Гарызантальная пляцоўка перад топкай у печы; прыпечак. Анюта яшчэ магла варочаць цэбры з запаранай мяпінай, паднімаць на загнет велізарныя чыгуны. Корбан. Я вясёлыя дні твае помню, Калі цяжка было вагнету Ад каструль, чыгункоў пузатых. Сіпакоў.
загне́так, ‑тка, м. і загне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і загнет. З гаршка, што стаяў на загнетку і пыхкаў параю, пахла кіслай капустай з мясам. Новікаў. Сямён Захаравіч устаў, падышоў да печы, качаргою выкаціў на загнетку вугольчык і яшчэ раз закурыў. М. Стральцоў.
загніва́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. загнівацца — загнісціся.
загніва́ючы, ‑ая, ‑ае.
Які прыйшоў у стан упадку, разлажэння. Загніваючы капіталізм.
загні́сціся, ‑гніецца; зак.
Пачаць гнісці; падгніць.
загно́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загнаіць.
загнуса́віць, ‑саўлю, ‑савіш, ‑савіць; зак.
Пачаць гнусавіць, гнусава загаварыць. — Раб божы Базыль!.. — загнусавіў поп, падыходзячы к Базылю. Нікановіч.
загну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад загнуць (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Не прамы, выгнуты ўверх або ўніз. Загнутая дзюба.