загне́так, ‑тка, м. ізагне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Тое, што і загнет. З гаршка, што стаяў на загнетку і пыхкаў параю, пахла кіслай капустай з мясам.Новікаў.Сямён Захаравіч устаў, падышоў да печы, качаргою выкаціў на загнетку вугольчык і яшчэ раз закурыў.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)