прае́зд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праязджаць — праехаць.
2. Месца, дзе можна праехаць. У праёме вала, які служыў праездам у Гарадок, бялелі нізенькія фігурныя, з тонкіх рэечак вароты, як праехаць грузавіку. Ракітны. // Вуліца або завулак, якія злучаюць дзве паралельныя вуліцы.
прае́здам, прысл.
Праязджаючы міма, па дарозе. [Антанюк] затрымаўся тут праездам. Пацягнула прайсціся па мясцінах, якія калісьці бачыў ахопленымі вялікім пажарам і ў якіх скончылася яго юнацтва. Хадкевіч.
прае́зджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праездзіць.
прае́зджы, ‑ая, ‑ае.
1. Які праязджае міма, падарожнічае. Кара на .. [старадрэвіне] ўнізе была здзёрта восямі праезджых вазоў. Чорны. / у знач. наз. прае́зджы, ‑ага, м.; прае́зджая, ‑ай, ж. Палонныя выйшлі на дарогу, аклікнулі праезджага. М. Ткачоў.
2. Прыгодны, прызначаны для язды. Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю. Сабаленка.
прае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. Ездзіць які‑н. час. Цэлага паўгода .. [Андрэй] прымушан быў ездзіць з таварнымі цягнікамі. Але толькі паўгода. Потым — зноў пасажырскі і, урэшце, кур’ерскі, на якім праездзіў Андрэй палавіну свайго жыцця. Лынькоў.
2. што. Разм. Патраціць на паездку. Праездзіць сто рублёў. // Страціць, прапусціць што‑н. ездзячы. — З’ездзіў я так, што напэўна праездзіў і сваю Верханскую школу і сваю настаўніцкую службу, — сказаў Лабановіч. Колас.
3. што. Едучы па адным і тым жа месцы, пракласці, пратаптаць дарогу; уездзіць.
прае́зны, ‑ая, ‑ае.
Прыгодны, прызначаны для праезду; праезджы. Парогам гэтым быў моцны праезны масток, настолькі нізкі, што пад яго не праедзеш, і настолькі высокі, што лодку на яго не ўсцягнеш. Брыль.
прае́кт, ‑а, М ‑кце, м.
1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго‑н. На трэцім курсе універсітэта я зрабіў праект электрастанцыі на рэчцы ў Сіняй даліне. Хомчанка. Юрка ведаў, што праект дэталёвай забудовы вуліцы рабіў.. [бацька]. Карпаў.
2. Папярэдні тэкст якога‑н. дакумента. Праект дагавора. Праект канстытуцыі.
3. План, задума. Каля гнілога балота пастануць часамі дзядзькі, глядзяць, мяркуюць, праекты строяць. Колас.
[Ад лац. projectus — кінуты наперад.]
праектава́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праектаваць 1.
праектава́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праектаваць 2.
праектава́цца 1, ‑туецца; незак.
Зал. да праектаваць 1.
праектава́цца 2, ‑туецца; незак.
Зал. да праектаваць 2.
праектава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1. Распрацоўваць праект (у 1 знач.). [Пётр] у гэты час працаваў над дыпломным праектам — праектаваў дарогу з усімі неабходнымі пабудовамі. Шамякін.
2. і з інф. Мець намер, збірацца зрабіць што‑н. [Касперскі:] Чуў я, што праектуеце новы млын рабіць і электрастанцыю пры ім, дык добра было б, каб хоць даць святло ў цагельню. Гурскі.
праектава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1. У матэматыцы — адлюстроўваць на плоскасці прасторавыя фігуры, чарціць праекцыю (у 1 знач.).
2. Спец. Перадаваць на экран праекцыю (у 2 знач.), павялічанае адлюстраванне чарцяжоў, фотаздымкаў, кінакадраў.