Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што і без дап.

Запаліць папяросу ад чаго‑н. (запалкі, іншай папяросы і пад.). Дрыжачымі ад хвалявання рукамі.. [паручнік] запаліў запалку і прыкурыў даўно патухлую цыгару. Якімовіч. Усклаўшы карчы на агонь, Высейка прыкурыў ад галавешкі і доўга маўчаў. Бялевіч. — Прабачце, пане, дазвольце прыкурыць. Галавач.

прыку́с, ‑у, м.

Становішча зубоў пры стуленых сківіцах. Правільны прыкус.

прыку́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыкусваць.

прыку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прыкусіць.

2. Адкусваць што‑н. невялікімі часткамі ў дадатак да якой‑н. іншай яды. Душачыся гарачай бульбай, прыкусваючы смачным гурком, [Хведзька] выбіраў з кацялка бульбіну за бульбінай. Мележ.

прыкусі́ць, ‑купіў, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.

1. што. Прышчаміць, наравіць зубамі (сваю губу, язык, шчаку). [Міхалючок] сцішыўся на Мікуцёвых руках, але Мікуць убачыў, як ён ад гэтага моцна сцяў зубы, аж прыкусіў губу. Чорны. // Заціснуць зубамі. Прыкусіўшы папяросу, маўчаў і Васіль. Шашкоў. Наташа пакрыўджана прыкусіла губу, на вачах у яе выступілі слёзы. Краўчанка.

2. чаго і без дап. Разм. Закусіць. [Лабыш:] — Пня, паглядзі прыкусіць чаго. Козел.

•••

Прыкусіць язык — раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання.

прыку́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкуць.

прыку́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.

Тое, што і прыкаваць. Якім бы светлым быў шырокі свет, Каб на ланцуг прыкуць забойцаў банды! Панчанка. [Марыля] зрабіла крок да дзвярэй, хацела бегчы за сынам, пераняць яго, але спакойныя вочы старога прыкулі яе да месца. Мікуліч.

прыку́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкусіць.

прыла́вак, ‑лаўка, м.

Асобы стол у магазіне, які служыць для продажу з яго тавараў, прадуктаў. Падбярэцкі першы ўбег у магазін, але да прылаўка не стаў, адышоўшыся ў куток да грубкі, дзе была бочка з рыбай. Пташнікаў. Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы. Лынькоў.

•••

З-пад прылаўка — незаконна, не ўсім (прадаваць, гандляваць і пад.).

прыла́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прылаўка. Прылавачная вітрына.