Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкупляць — прыкупіць.

прыку́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыкупліваць.

прыку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкупіць.

прыкупля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да прыкупляць.

прыкупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прыкупіць.

прыкупны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які прыкупілі ў дадатак да чаго‑н.; прыкуплены. Прыкупная зямля.

2. Узяты ў прыкуп. Прыкупныя карты.

прыку́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкурваць — прыкурыць.

прыку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкурыць.

прыку́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Тое, ад чаго прыкурваюць. Пакуль [старшына] ладзіў прыкурку, усе маўчалі. Быкаў.

прыку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Трохі скурчыцца; скурчыўшыся, прымасціцца дзе‑н. Стаіць на лузе між дубоў цыбаты бусел, Асенні дождж яго прыкурчыцца прымусіў. Русак. Ззаду, у галавах Алёшкі, прыкурчыўся Трусік. Брыль.