прадырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Дырыжыруючы, правесці выкананне якога‑н. музычнага твора, опернага ці балетнага спектакля. Прадырыжыраваць спектакль.
2. і без дап. Дырыжыраваць некаторы час.
прадыскава́ць, ‑кую, ‑ку еш, ‑куе; зак., што.
Апрацаваць дыскавай бараной. [Насця:] — Да раніцы прадыскуем гэты ўчастак, а куды потым пераедзем — не ведаю. Хадкевіч.
прадыско́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прадыскаваць.
прады́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Перавесці дыханне, аддыхацца.
прады́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Дыхаючы, ачысціць што‑н. ад снегу, лёду і пад. За ноч вокны зацягнула марозам, і першае, што зрабіла Надзя, ускочыўшы з пасцелі, — прадыхала на шыбе невялікае «вечка». Бураўкін.
прадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Уздыхнуць на поўныя грудзі.
•••
Не прадыхнуць — а) пра духату, дрэнны пах, ад чаго цяжка дыхаць. Узімку — сцюжа дзьме, а ўлетку — ад духаты і смуроду не прадыхнуць. Гарэцкі; б) перан. Пра вялікую колькасць, мноства чаго‑н. [Галя:] — Ведаеце, ён так не ў пару захварэў. Вось дома трэба сядзець, бюлетэнь выпісалі, а ў нас жа год канчаецца, работы гэтулькі, што не прадыхнуць. Радкевіч.
прадэзінфіцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Зрабіць дэзінфекцыю. Прадэзінфіцыраваць памяшканне.
прадэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што і без дап.
1. Выразна прачытаць мастацкі твор. Смялей і з большым захапленнем прадэкламаваў Сымон другі раз [верш]. Колас.
2. перан. Штучна, узнёсла прагаварыць.
прадэманстрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прадэманстраваць.
прадэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Наглядна, публічна паказаць. Прадэманстраваць кінафільм. □ Прадстаўнікі Беларусі прадэманстравалі цікавыя праграмы, прысвечаныя прапагандзе спорту і турызму. «Звязда». На стале ў Панцеляймона Кандратавіча ляжаў кавалак рэйкі, тол. Ён тут жа прадэманстраваў, як і дзе трэба закладваць тол, падрываць рэйкі, каб іх нельга ўжо было выкарыстаць. Дзенісевіч. // Знарок падкрэсліць, праявіць, паказаць. Адзін бюргер выпіў залпам двухлітровы збан. Прычым прадэманстраваў сваю лоўкасць, падняў збан адной рукою, што не так лёгка зрабіць. Гурскі. [Юнак] стараўся прыслужыць.. [дзяўчыне], прадэманстраваць сваю адданасць і вернасць. Шамякін.