Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

праду́шына, ‑ы, ж.

Тое, што і прадуха. У высокім падмурку былі прадушыны для вентыляцыі. Якімовіч. Цяпер ужо не было ніякай прадушыны, каб вырвацца з гэтага агнявога кальца. Няхай.

прадушы́цца 1, ‑душыцца; зак.

Прагнуцца, праламацца пад цяжарам чаго‑н.

прадушы́цца 2, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Разм. Прасякнуцца, насыціцца духамі.

прадушы́ць 1, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., што.

Моцна ціснучы, прагнуць, праламаць. Прадушыць дно чайніка.

прадушы́ць 2, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

Разм. Насыціць духамі.

прадчува́нне, ‑я, н.

Няяснае пачуццё чакання чаго‑н., што можа здарыцца, адбыцца. Праз дзень, нібы пацвярджаючы Алесева прадчуванне, яму прыйшла павестка ў армію. Брыль.

прадчува́цца, ‑аецца; незак.

1. Загадзя адчувацца.

2. Зал. да прадчуваць.

прадчува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Загадзя адчуваць; мець прадчуванне чаго‑н. Трывожна заплакала кнігаўка на балоце, мабыць, прадчуваючы холад. Шчарбатаў. [Міця] прадчуваў, што добрыя адносіны з Лобікам наладзяцца, аднак няясная трывога закрадвалася ў душу. Навуменка.

прадыктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Голасна прачытаць або сказаць што‑н. для таго, каб той, хто слухае, запісаў. Дырэктар прадыктаваў яшчэ некалькі сказаў, уважліва праверыў напісанае Віцем. — Усё правільна, — сказаў ён. Нядзведскі.

2. перан. Прадпісаць што‑н. для безагаворачнага выканання; загадаць. Прадыктаваць умовы міру. // чым (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.) Абумовіць. Уступкі вязням, на якія пайшла турэмная адміністрацыя, прадыктаваны былі толькі страхам перад націскам міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Брыль. Усякія палітычныя рашэнні, калі яны не прадыктаваны аб’ектыўнымі патрэбнасцямі жыцця, спасцігае сумны лёс выдаткаў грамадскага жыцця. «Звязда».

прадымі́цца, ‑дымлюся, ‑дымішся, ‑дыміцца; зак.

Насыціцца, прапахнуць дымам, пракурыцца; правэндзіцца.

прадымі́ць, ‑дымлю, ‑дыміш, ‑дыміць; каго-што.

Насыціць дымам, пракурыць; правэндзіць.

прады́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадыміць.