Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прадуга́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадугадваць — прадугадаць.

прадуга́двацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прадугадваць.

прадуга́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадугадаць.

прадугле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадугледзець.

прадугле́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прадугледжваў.

прадугле́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да прадугледзець.

2. Мець на ўвазе, устанаўліваць, вызначаць. План развіцця народнай гаспадаркі, побач з ростам цяжкай індустрыі, прадугледжвае павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання, далейшы ўздым жыццёвага ўзроўню працоўных. «Звязда».

прадугле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго‑н. — Я пачуў чужыя крокі і схапіўся за пісталет. Ён [Савіч] прадугледзеў гэта. Сказаў з-за вугла: «Не ўздумайце страляць». Шамякін.

прадузя́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прадузятага. Прадузятасць думкі.

2. Прадузятыя адносіны да каго‑н. Каб не мая прадузятасць, я мог бы адразу сказаць, што яна — рэдкая прыгажуня. Карпюк.

прадузя́ты, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную. Кася вярнулася дамоў, там была ўжо Чырвоная Армія, да якой у дзяўчыны было прадузятае стаўленне, вынесенае з гімназіі. Карпюк.

праду́кт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Тое, што атрымліваецца ў выніку працы чалавека. У гэтай будыніне хаваліся галоўныя калгасныя прадукты: зерне, бульба і гародніна. Колас. // Вынік якой‑н. дзейнасці, вынік чаго‑н. Матэрыялам літаратурнага вобраза з’яўляецца слова, г. зн. прадукт чалавечай гісторыі. У. Калеснік.

2. Рэч, атрыманая з чаго‑н. або патрэбная для атрымання чаго‑н. Прадукты хімічнай перапрацоўкі дрэва.

3. звычайна мн. (праду́кты, ‑аў). Харчовыя прыпасы. На партах у мяшках былі прадукты: мяса, кансервы, сухары. Шамякін.

•••

Сукупны грамадскі прадукт — усе матэрыяльныя даброты, створаныя грамадствам за пэўны перыяд (звычайна за год).

[Ад лац. productus.]