Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прадстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да прадставіцца.

2. Зал. да прадстаўляць.

прадстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Незак. да прадставіць.

2. Быць чыім‑н. прадстаўніком, ажыццяўляць якія‑н. паўнамоцтвы. [Шарупіч:] — І добра зрабілі, што пакінулі, бо цяпер ты не толькі ты, а і партыю прадстаўляеш. Карпаў.

прадстаўні́к, ‑а, м.

1. Асоба, якая прадстаўляе чые‑н. інтарэсы, дзейнічае па даручэнню або ад імя каго‑н. Яшчэ мінулай восенню ў нас пабывалі прадстаўніка Штаба партызанскага руху з Масквы. Карпюк. // Службовая асоба, якая прадстаўляе сабой інтарэсы якой‑н. дзяржавы. Дыпламатычны прадстаўнік.

2. Чалавек, які прадстаўляе сабой пэўную групу людзей або якую‑н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх‑н. інтарэсаў. І гэтая пераклічка прадстаўніка старэйшага пакалення бальшавікоў з самым юным пакаленнем гучэла як клятва. Якімовіч. І. Замоцін, прадстаўнік старой акадэмічнай навукі, у новых сацыяльна-грамадскіх умовах здолеў зразумець сутнасць ленінскага вучэння аб культурнай спадчыне. Мушынскі.

3. Узор, экземпляр якога‑н. разраду жывёл, раслін і пад. Усурыйскі янот з’яўляецца адзіным прадстаўніком сямейства сабак, які на ўвесь зімовы час кладзецца спаць у нару, як мядзведзь ці барсук. В. Вольскі.

прадстаўні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да прадстаўнік.

прадстаўні́цтва, ‑а, н.

1. Выкананне абавязкаў прадстаўніка. Судовае прадстаўніцтва.

2. Наяўнасць прадстаўнікоў ад якой‑н. арганізацыі ў органах кіравання, на з’ездах і пад.

3. Установа, якая выконвае чые‑н. даручэнні, абараняе чые‑н. інтарэсы. Дыпламатычнае прадстаўніцтва.

прадстаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з чыіх‑н. прадстаўнікоў, выбарны. Прадстаўнічы орган.

2. Які прадстаўляе, выражае, адстойвае чые‑н. інтарэсы.

прадубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.

Апрацаваць пры дапамозе дублення, выдубіць.

праду́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадубіць.

прадугада́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадугадаць.

прадугада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Наперад ўгадаць што‑н.

2. Прадугледзець што‑н.