загато́вачны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вырабам загатовак (у 2 знач.). Загатовачны цэх.
загато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загатаваць 1.
загато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
1. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. загатаваць 1 — загатоўваць. Загатоўка дроў.
2. Р мн. ‑товак. Паўпрадукт у розных галінах вытворчасці, які патрабуе далейшай апрацоўкі. Змітрок замацаваў загатоўку і падаў асцярожна разец. Ваданосаў. Аперацыі разлічаны дакладна па хвілінах, і скураная загатоўка імгненна ператвараецца ў дабротны мужчынскі чаравік. Лужанін.
загато́ўшчык, ‑а, м.
1. Разм. Той, хто робіць загатоўку (у 1 знач.).
2. Той, хто робіць загатоўкі (у 2 знач.).
зага́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Пачаць гаўкаць. // Гаўкнуць некалькі разоў запар. Лыска, які ляжаў каля ног лесніка, загаўкаў і пабег да варот. Чарот.
загаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.
1. Разм. Палажыць гаць, пакрыць гаццю (для праходу, праезду). Загаціць балота.
2. Разм. Перагарадзіць плацінай; запрудзіць. — Загаціць, — кажуць далей, — трэба рэчку, Каб возера было, каб быў і млын. Купала.
3. Абл. Запоўніць цалкам якую‑н. прастору, праход і пад. — Ну і насіласавалі, няўрокам кажучы, яму, усе чатыры секцыі вежы, і каб яшчэ была адна яма, то і яе б загацілі. Ермаловіч.
4. перан. Затраціць на што‑н. бязмерна вялікія сродкі. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.
зага́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад загаціць.
зага́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да загачваць.
зага́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загаціць.
зага́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад загасі́ць.